Казачны завулак

Развіваючыя заняткі для дзяцей 1-6 год.
Дзеці вельмі любяць задаваць пытанні, даследваць наваколле і вучыцца. А мы вельмі любім адказваць на іх пытанні і расказваць малым пра наш неверагодна цікавы свет! І яшчэ мы ў “Дзіцячым квартале”, як і дзеці, вельмі любім казкі. Таму кожны наш занятак – гэта казка, кожнае заданне – гульня, а ўсе, хто прыйшлі на «Казачны завулак» – сябры.
Чым жа мы займаемся на занятках? На нашым «Казачным завулку» дзеткі:
- трэніруюць памяць, мысленне і увага, ратуючы казачных герояў;
- вучацца працаваць талакой, бо толькі так можна перамагчы крыважэрнага цмока;
- спяваюць чароўныя песні, каб вызваліцца ад чараў злых чараўнікоў;
- лепяць з салёнага цеста і пластыліну сабе новых сяброў-зверанят, малююць дарогі на мапе чароўнай краіны, майструюць масты, гатуюць лекавыя “зёлкі” з гародніны;
- старэйшыя дзеці яшчэ чытаюць, пішуць і лічаць, каб здолець адгадаць загадкі Бабы Ягі;
- і робяць яшчэ шмат-шмат чаго чароўнага і казачнага.
Хочаце ў казку дзяцінства? Тады прыходзьце на наш Казачны завулак. Толькі тшш… сур’ёзным дарослым пра яго не кажыце! Гэта сакрэтнае месца, куды можна толькі тым, хто верыць у казкі.
Заняткі праходзяць па адрасу Мінск, вул. Ю.Семянякі, д.14 (Сухарава).